Усім прывітанне, шаноўныя сяброўкі.
Мы – тры дзяўчыны ў эміграцыі, якія маюць усялякія праблемы. Мы – гэта журналісткі Дар’я Гардзейчык, Аксана Дабрыянец і культурная дзяячка Аляксандра Гушча.
Так, мы феміністкі (месцамі дзікія).
Так, мы сядзім у сваіх Польшчах і яшчэ ныем, што ў нас нешта не так.
Так, мы верым у жаночае сяброўствам, і арыентаваныя ў першую чаргу на жанчын*.
Але, хлопчыкі і іншыя асобы, вас мы таксама радыя вітаць.
Слухайце наш падкаст на ўсіх спаціфаях, гугл-падкастах, эпл-падкастах, кастбоксах, юцюбах і, божа даруй, яндэкс-музыцы. Спасылка ў апісанні.
Там жа спасылка на наш патрыён, калі вы хочаце заданаціць нам новую калоду картак таро.
У нас бяспечна і валідна.
More ways to listen