Бортныя хронікі

Іван Восіпаў

Бортныя хронікіРасповеды пра бортніцтва і бортнікаў у БеларусіПадкаст прыватнай ініцыятывы па развіццю традыцыйнага бортніцтва Братэрства босых бортнікаў пра традыцыйны лясны промысел у Беларусі - пра бортніцтва. Незвычайны фармат размоў без тэкста перад вачыма - толькі жывая гутарка. Мы размаўляем пра бортніцтва, бортнікаў і пчол. Бортніцтва - гэта спрадвечны высакародны лясны промысел, які непасрэдна звязаны з наваколлем, прыродай і людзьмі. Гэта форма культурнага пчалярства,  пры якой чалавек даглядае і глядзіць пчол у натуральных умовах яе існавання ў калодах-вуллях на дрэвах і борцях-дуплаў у дрэвах. Гэты промысел існуе ў прасторы аўтэнтычнага культурнага кантэксту, своеасаблівай філасофіі ўстойлівага суіснавання чалавека і прыроды, адмысловых практык і ведаў, абрадаў і традыцый.Мы з вамі пойдзем таемнымі сцежкамі па свету бортніцтва:бортная тэрміналогія, бортны код, бортная бібліятэка (бібліяграфія), гістарычныя звесткі і факты,экспедыцыйныя запісы  і іншае.Падтрымлівайце нас сваім удзелам: праслухоўваннем, падпіскай, падабайкамі, цёплымі і добрымі думкамі, ну, а хто адважыцца, то станавіцеся патронамі:)Заходзьце на наш сайт пра Бортніцтва і бортнікаў тутэйшых

More ways to listen