Пісьменніца Ганна Комар, якая цяпер жыве ў Лондане, піша лісты да сваёй матулі, распавядаючы ёй пра побыт у брытанскай сталіцы і прыгадваючы моманты з мінулага жыцця — часам цёплыя і ўтульныя, часам балючыя і шчымлівыя. Ганна Комар: «Таксама я дзялюся думкамі на розныя тэмы — ад радасцяў і цяжкасцяў эміграцыі да фемінізму, гвалту і адносінаў паміж дачкой і маці». Падкаст падрыхтаваны супольна культурна-асветніцкім парталам Budzma.org і Ганнай Комар. Чытае Ганна Комар.
More ways to listen